Ордэн Узыходзячага сонца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Узыходзячага сонца (яп.: 旭日 章 кекудзіцусё) — японскі ордэн. Другі па старшынстве пасля ордэна Хрызантэмы. Заснаваны дэкрэтам Дзяржаўнага Савета ад 10 красавіка 1875 года. Мае 8 ступеняў, пры гэтым у вышэйшай I ступені два віды — ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі і проста ордэн Узыходзячага сонца I ступені. Ордэн Узыходзячага сонца ўручаўся толькі мужчынам — як за ваенныя, так і за грамадзянскія заслугі. У 2003 годзе была праведзена рэформа ордэна: цяпер ім магчыма ўзнагароджваць і жанчын.
Ордэн Узыходзячага сонца | |||
---|---|---|---|
яп.: 旭日章 | |||
|
|||
Арыгінальная назва | яп.: 旭日章 | ||
Краіна | Японія | ||
Тып | ордэн | ||
Кім уручаецца | імператар Японіі | ||
Дата заснавання | 10 красавіка 1875 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Кветак паўлоўніі | ||
Малодшая | Ордэн Свяшчэннага скарбу | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адным з першых еўрапейцаў і першым рускім з ліку узнагароджаных ордэнам Узыходзячага сонца стаў І. І. Зарубін (1822—1902), механік на фрэгаце «Палада».
Ступені
Ордэн мае восем ступеняў. Першая ступень першапачаткова была падзелена на два класы — «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» як вышэйшая ступень ордэна і «Ордэн Узыходзячага сонца на Вялікай стужцы». У цяперашні час «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» вылучаны ў асобную ўзнагароду, якая займае ва ўзнагароднай сістэме Японіі другую пазіцыю пасля «Вышэйшага ордэна Хрызантэмы».
Ступені ордэна Узыходзячага сонца:
1 ступень — знак ордэна на вялікай стужцы, зорка.
2 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы, зорка.
3 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы.
4 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай.
5 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы.
6 ступень — знак ордэна меншага памеру, чым папярэдняя ступень, на нагруднай калодцы.
7 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце на нагруднай калодцы.
8 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце без эмалі на нагруднай калодцы.
Знакі ордэна
- Ордэн Узыходзячага сонца I ступені
- Ордэн Узыходзячага сонца VIII ступені
- Адмірал Дэніс Блэйр, начальнік Ціхаакіянскага камандавання ВМС ЗША, узнагароджаны ордэнам Узыходзячага сонца
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.