Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Іванавіч Зарубін (12 жніўня 1822 – 25 студзеня 1902) — інжынер-механік, начальнік Іжорскага Адміралцейскага завода, першы ў Расіі узнагароджаны ордэнам Узыходзячага Сонца, генерал-лейтэнант.
Іван Іванавіч Зарубін | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер-механік |
Дата нараджэння | 12 (24) жніўня 1822 |
Дата смерці | 14 (27) студзеня 1902 (79 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Узнагароды і прэміі |
Зарубін Іван Іванавіч нарадзіўся 12 жніўня 1822 года.
З 1844 года праходзіў службу на Балтыйскім флоце ў якасці карабельнага інжынера на фрэгатах «Камчатка», «Багатыр» і параходах «Хуткі», «Александрыя», «Грымучая».
У 1850 годзе ўзведзены ў падпаручнікі корпуса карабельных інжынераў.
У 1852—1854 гадах у складзе экспедыцыі віцэ-адмірала Я. В. Пуцяціна ўдзельнічаў у далёкім плаванні атрада караблёў Балтыйскага флоту з Кранштата праз Атлантычны, Індыйскі, Ціхі акіяны да берагоў Японіі.
У 1853—1854 гадах у складзе экіпажа шхуны «Усход» удзельнічаў у вопісу заходняга ўзбярэжжа Сахаліна, абследаванні Татарскага праліва і Амурскага лімана.
У 1854 годзе экіпаж фрэгата «Палада» назваў імем І. І. Зарубіна мыс на паўднёвым ускрайку паўвострава заліва Пас’ета ў Японскім моры. У 1863 годзе экспедыцыяй падпалкоўніка В. М. Бабкіна мыс быў перайменаваны і стаў называцца мысам Слычкова, па прозвішчы лейтэнанта П. А. Слычкова. У 1888 годзе экіпаж карвета «Віцязь» замацаваў імя І. І. Зарубіна за паўвостравам у заліве Пас’ета.[1]
У 1854 годзе І. І. Зарубін быў узведзены ў паручнікі і сухапутным шляхам праз Сібір вярнуўся ў Кранштат, дзе ў 1855 годзе атрымаў чын штабс-капітана і быў пераведзены ў корпус інжынераў-механікаў.
З 1856 па 1860 гады выконваў абавязкі старэйшага інжынера-механіка лінейнага карабля «Выбарг».
16 мая 1861 года І. І. Зарубін быў прызначаны памочнікам начальніка Адміралцейскіх Іжорскіх заводаў па тэхнічнай частцы. 4 сакавіка 1863 года стаў начальнікам Іжорскіх заводаў і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1872 года.
У 1865 годзе быў узведзены ў падпалкоўнікі і быў камандзіраваны ў Швецыю для вывучэння замежнай вопыту караблебудавання, у 1867 годзе наведаў сусветную выстаўку ў Парыжы.
У 1871 годзе быў камандзіраваны ў Англію для азнаямлення з прыёмамі абкаткі броні, а таксама для праверкі работы галоўных машын і хадавых выпрабаванняў колавай імператарскай яхты «Лівадзія».
З 1872 года выконваў абавязкі флагманскага механіка эскадры Балтыйскага флоту.
У 1881 году быў узведзены ў генерал-маёры.
У 1881 году Зарубін Іван Іванавіч наведаў Японію. 10 жніўня 1881 года яму, аднаму з першых еўрапейцаў і першаму ў Расіі, быў падараваны Яго Вялікасцю Мікада ордэн Узыходзячага сонца[2].
5 верасня 1890 года ўзведзены ў генерал-лейтэнанты корпуса інжынераў-механікаў з звальненнем са службы.
Памёр 25 студзеня 1902 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.
Імем І. І. Зарубіна названы паўвостраў Зарубіна, пасёлак Зарубіна і порт у заліве Пасьета ў Прыморскім краі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.