From Wikipedia, the free encyclopedia
Курга́нне[1] (трансліт.: Kurhannie, руск.: Курганье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Вёска
Курганне
|
У 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасны магазін, 2 фальварка. У 1925 годзе мястэчка і аднайменная хутар, якія пазней аб'ядналіся ў адзін населены пункт. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.