From Wikipedia, the free encyclopedia
Курга́н — разнавіднасць пахавальных помнікаў, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі і Антарктыды.
Характарызуецца, як правіла, утварэннем землянога насыпу над пахавальнай ямай. Вылучаюцца шматлікія тыпы курганоў, якія характарызуюцца асаблівасцямі канструкцыі пахавальнай камеры і насыпу. Курганы насыпаліся зверху штучных збудаванняў: зруба, шатра, агароджы, над выкапанымі ў зямлі магіламі, над пахаваннямі на паверхні зямлі. Часам пахаванні знаходзіліся ў насыпу кургана.
Курганы адрозніваюцца па форме насыпу і памерам, унутранай будове, размяшчэнню пахаванага чалавека і абраду пахавання. Адрозніваюць круглыя, авальныя, прамавугольныя і выцягнутыя курганы. Вышыня ад 30 см да 20 м, даўжыня (дыяметр) ад 3 да 100 метраў. Пахаванні ў курганах бываюць адзіночнымі і калектыўнымі (курганныя могільнікі). Сустракаюцца «пустыя» курганы без пахаванняў (кенатафы[1]), насыпаныя на ўшанаванне тых, хто памёр ці загінуў на чужыне[1].
У народзе курганы маюць свае назвы — Валатоўкі, Капцы, Курганкі, Шведскія магілы, Французскія магілы, Дзявочыя магілы, Змяенкі, Сопкі, Старыя кладкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.