Кулямёт Калашнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
7,62-мм кулямёт Калашнікава — савецкі кулямёт, распрацаваны як адзіны кулямёт для Узброеных Сіл СССР.
Хуткія факты Кулямёт Калашнікава, Апісанне ...
Кулямёт Калашнікава | ||
---|---|---|
| ||
Апісанне | ||
Тып: | Адзіны кулямёт | |
Краіна: |
![]() |
|
Гады эксплуатацыі: | з 1961 | |
Мадыфікацыі: |
ПКС, ПКТ, ПКМ, ПКМС |
|
Гісторыя мадэлі | ||
Канструктар: | Міхаіл Цімафеевіч Калашнікаў | |
Характарыстыкі | ||
Даўжыня, мм: | 1225 мм | |
Даўжыня ствала, мм: | 605 мм | |
Калібр, мм: | 7.62 мм | |
Патроны: | 7,62 × 54 мм R | |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 650 стр./хв. | |
Боезабеспячэнне: | Стужкі на 100/200/250 патронаў | |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 1000 м (ПК) | |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | ||
Закрыць
Прыняты на ўзбраенне ў 1961 годзе. Ужываўся ў многіх войнах і ўзброеных канфліктах другой паловы XX стагоддзя і пачатку XXI. Па ацэнцы амерыканскіх збройнікаў Цэнтра па вывучэнні замежнай навукі і тэхнікі Арміі ЗША, якія правялі яго выпрабаванні на знос, гэта адзін з лепшых кулямётаў у свеце, які адрозніваецца прастатой і надзейнасцю[1].
Мадэрнізаваны кулямёт атрымаў пазначэнне ПКМ. Мае начную мадыфікацыю ПКМН, прыстасаваную для ўстаноўкі начных прыцэлаў НСПУ або НСПУМ.