Узброеныя Сілы СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (УС СССР) — ваенная арганізацыя (Узброеныя Сілы) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, была прызначана для абароны савецкага народа, свабоды і незалежнасці Савецкага Саюза.
Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік УС СССР | |
---|---|
Дата заснавання | 23 лютага 1946 |
Дата роспуску | 25 снежня 1993 |
Вярхоўны галоўнакамандуючы | гл. Вярхоўны Галоўнакамандуючы УС СССР |
Міністр абароны | гл. Кіраўнікі ваеннага ведамства СССР |
Прызыўны ўзрост | 18–27 гадоў |
Занятыя ў войску | 5 350 800 чалавек на 1989 год |
Разгорнутыя за мяжой | Куба, В’етнам, Манголія, ГДР, Венгрыя, Чэхаславакія, Польшча, Кампучыя |
Запас | 92 345 764 чалавек |
Бюджэт | 290 млрд $ на 1990 год (1-е месца) |
Працэнт ВУП | 12.9% |
У склад Узброеных Сіл Саюза ўваходзілі: цэнтральныя органы ваеннага кіравання, Савецкая Армія (Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння, Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы, Войскі проціпаветранай абароны), Ваенна-марскі Флот, Тыл Узброеных Сіл, а таксама Войскі грамадзянскай абароны, Унутраныя войскі МУС СССР і Памежныя войскі КДБ СССР.
Савецкая Армія да лютага 1946 года называлася Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (Чырвоная Армія, РСЧА).
Да сярэдзіны 1980-х гадоў Узброеныя Сілы Саюза былі найбуйнейшымі ў свеце па колькасці (у 1988 годзе агульная колькасць склала 5 076 234 ваеннаслужачых), і валодалі самымі вялікімі ў свеце запасамі ядзернай і хімічнай зброі. Апроч гэтага, УС СССР валодалі самымі буйнымі танкавымі групоўкамі на Зямлі — каля 60 тысяч танкаў і бранемашын.
За ўвесь час існавання, пачынаючы з 1946 года і да распаду СССР, Узброеныя сілы СССР былі аднымі з самых буйных і магутных у свеце.
Нягледзячы на распад СССР у 1991 годзе, Узброеныя сілы СССР праіснавалі аж да канца 1993 года — у відзе АУС СНД.
Фарміраванні УС СССР некаторы час дыслакаваліся ў Аўстрыі, Даніі[1], Нарвегіі, Фінляндыі, ГДР (ГСВГ), ПНР (ПнГВ), ЧССР, ВНР (ЦГВ), НРБ, СРР (ПдГВ), Кубе, СРВ, Камбоджы, МНР, Паўночнай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, і ў некаторых іншых афрыканскіх краінах.