Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін (5 лістапада 1878, Хвалынск — 15 лютага 1939) — расійскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1930).

Хуткія факты Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў В.Сярова ў 1897—1905 гадах, студыі А. Ажбэ ў Мюнхене (1901), у прыватных акадэміях у Парыжы (1905-08). Член аб'яднанняў «Свет мастацтва» (з 1911), «Чатыры мастацтва» (з 1924). У 1918-33 гадах выкладаў у ленінградскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях, Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце АМ. Наведаў Італію (1905) і Паўночную Афрыку (1907). Зазнаў уплывы нямецкіх і французскіх майстроў сімвалізму і мадэрну, рэнесансу, рускага іканапісу, В. Барысава-Мусатава. Элегічная сузіральнасць, разарваны, вялы рытм, змрочны каларыт ранніх работ («Бераг», 1908; «Сон», 1910) у 1910-я гады змянілася напружанасцю і пластычнай яснасцю вобразаў, востра-рытмізаванай кампактнай кампазіцыяй, кантрастамі адкрытых яркіх колераў, выкарыстаннем прыёмаў сферычнай перспектывы: «Хлопчыкі гуляюць» (1911), «Купанне чырвонага каня» (1912), «Паўдня» (1917) і іншыя. У 1920-я гады пісаў прасякнутыя пафасам рэвалюцыйнай барацьбы тэматычныя карціны: «1918 год у Петраградзе» (1920), «Пасля бою» (1923), «Смерць камісара» (1928). Аўтар аналітычных строгіх партрэтаў (аўтапартрэт, 1918; «Г. А. Ахматава», 1922), паэтычных партрэтна-жанравых кампазіцый («Дзяўчына ў сарафане», «Дзяўчына каля акна», абедзве 1928), нацюрмортаў («Ранішні нацюрморт», 1918; «Чаромха ў шклянцы», 1932). Працаваў таксама як графік і тэатральны мастак.

Зноскі

1. Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова

2. Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Kuzma Sergeevich Petrov-Vodkin

5. Эстонская Вікіпедыя — 2002.

6. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.