Кру́пы — харчовы прадукт, які складаецца з суцэльных ці драбнёных зерняў розных культур. Драбнёныя крупы завуцца сечка.

Thumb
Грачаныя крупы (абсмаленая)

Крупы выпрацоўваюцца пераважна з крупяных (проса, грэчка, рыс, кукуруза), іншых збожжавых (ячмень, авёс, пшаніца, дагуса, радзей жыта) і бабовых (гарох, сачавіца) культур. Да круп таксама адносяцца аўсяныя камякі і кукурузныя шматкі, успушаныя зерні (рысавыя, пшанічныя), штучнае сага і іншыя.

Працэс выпрацоўкі круп складаецца ў выдаленні са збожжа прымешак, здымання цвёрдых верхніх абалонак і надання ядру адпаведных формы і выгляду.

Крупы багаты на складаныя вугляводы, за кошт якіх адбываецца паўнавартаснае харчаванне ўсяго арганізма. З круп вараць галоўным чынам кашы і супы.

Гл. таксама

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.