Крумкачовыя (Corvidae) — шырока распаўсюджанае сямейства птушак атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes), які ўключае ў сябе такія віды, як шэрая варона, грак, каўка, звычайны крумкач, кукша, сарока звычайная, блакітная сойка, арэхаўка.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Сямейства складаецца з больш чым 120 розных відаў птушак, прадстаўленых практычна на ўсіх кантынентах. Віды аселыя і вандроўныя. Птушкі сярэдняга або буйнога памеру, маюць прыкметнае знешняе падабенства. У многіх прадстаўнікоў сямейства апярэнне чорнае, але ёсць і ярка афарбаваныя віды. Усёедныя. Сілкуюцца пераважна насякомымі, збольшага зернямі. У буйных паўночных відаў значнае месца займае паляванне за яйкамі і птушанятамі іншых птушак, пошук падалкі і рабаванне.
Манагамныя. Тып размнажэння птушанятны.