Нованёбныя (лац.: Neognathae ад стар.-грэч.: νέος — «новы», стар.-грэч.: γνάθος — «сківіца») — падклас птушак, які ахоплівае больш за 9000 відаў і пераважную большасць сучасных птушак. Супрацьпастаўлены падкласу бескілявых (Paleognathae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Галоўнай асаблівасцю, якая адрознівае нованёбных птушак ад бескілявых, з'яўляецца структура паднебення. Апроч гэтага, асобых характарыстак не існуе: нованёбныя ўключаюць як лятаючых, так і нелятаючых птушак, напрыклад пінгвінаў. Найбольш буйным прадстаўніком нованёбных з'яўляецца кондар велічынёй да 1,3 метра і з размахам крылаў да 3,2 метра.
Першыя выкапні, у якіх знойдзены нованёбныя, датуюцца мелавы перыядам каля 70 мільёнаў гадоў назад. Паводле некаторых тэорый, нованёбныя паходзяць ад бескілявых і з'яўляюцца іх далейшым эвалюцыйным развіццём. Іншыя ж тэорыі сцвярджаюць, што нованёбныя існавалі раней за бескілявых і што апошнія ўсяго толькі падгрупа, у якой заблакаваны некаторыя гены нованёбных.