Коханаўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́ханаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 і 1946—1956 гадах. Цэнтр — мястэчка (з 1947 года — гарадскі пасёлак) Коханава.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцаўскі (Велікагальцаўскі), Коханаўскі, Малотынскі (Малатнянскі), Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі), Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смальянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі. 24 верасня 1926 года Коханаўскі і Смальянскі сельсаветы скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны, Аболецкі, Алёнавіцкі, Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі), Сіманаўскі (Замасцянскі) сельсаветы і мястэчка Коханава перададзены Талачынскаму раёну; Гальцаўскі (Вялікагальцаўскі), Малотынскі (Малатнянскі), Роска-Сялецкі (Сялецкі), Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі сельсаветы і мястэчка Смальяны — Аршанскаму раёну.
Коханаўскі раён зноў утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці з цэнтрам у гарадскім пасёлку Коханава. Раён уключаў гарадскі пасёлак Коханава і 11 сельсаветаў: Гальцаўскі, Роскасялецкі, Смалянскі, Тумініцкі, Шыбецкі сельсаветы Аршанскага раёна, Аболецкі, Алёнавіцкі, Коханаўскі, Палюдаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі сельсаветы Талачынскага раёна. Станам на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,8 тысяч км². 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гальцаўскі, Роскасялецкі, Шыбецкі сельсаветы, утвораны Сальніцкі сельсавет, Палюдаўскі сельсавет перайменаваны ў Жукнеўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сальніцкі, Смалянскі, Тумініцкі сельсаветы перададзены ў склад Аршанскага раёна, Аболецкі, Алёнавіцкі, Жукнеўскі, Коханаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Коханава — у склад Талачынскага раёна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.