былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жу́кнеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Жукнева.
Жукнеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Талачынскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жукнева |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палюдаўскі (Новапалюдаўскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новае Палюдава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 1939 года цэнтр сельсавета — вёска Палюдава. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жукнева, сельсавет перайменаваны ў Жукнеўскі[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна. 30 красавіка 1958 года ў склад Старасельскага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці перададзены вёскі Коліна-Лідзіна і Хацькова[2]. 15 кастрычніка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Коханаўскага пассавета перададзена вёска Кувечына[3]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сіманаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Крыльцова, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава), таксама ў склад сельсавета з Коханаўскага пассавета перададзены 3 населеныя пункты (Вялікае Галошава, Заазер’е і Кувечына)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Жукнеўскага сельсавета 22 населеныя пункты[5]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Коханаўскага пассавета (10 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава) і Воўкавіцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.