Кот-д’Івуар

краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Кот-д’Івуарmap

Кот-д’Івуар (фр.: Côte d'Ivoire, літ. Бераг Слановай Косці) — дзяржава на поўдні Заходняй Афрыкі, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе на захадзе з Ліберыяй і Гвінеяй, на поўначы з Малі і Буркіна-Фасо, на ўсходзе з Ганай. Насельніцтва 18,1 млн чал. (2005). Дзяржаўная мова — французская.

Хуткія факты
Закрыць

Сталіца краіны — горад Ямусукра, частка адміністрацыйных функцый у буйнейшага горада краіны — Абіджана.

Дзяржаўны лад

Кот-д’Івуар — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы і прадстаўнічы орган — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (175 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў). Прэзідэнт назначае прэм’ер-міністра і Савет Міністраў, які выконвае функцыі ўрада дзяржавы. Судовую сістэму ўзначальвае Вярхоўны суд.

Геаграфія

Паверхня пераважна раўнінная. Асобныя невысокія горныя масівы і плато на поўначы і захадзе; на стыку граніц Ліберыі, Гвінеі і Кот-д’Івуара — гара Німба (1752 м). Узбярэжжа нізіннае. Ёсць невялікія паклады жалезнай, марганцавай, нікелевай, тытанавай, алавянай руды, золата, алмазаў, баксітаў. На шэльфе — радовішчы нафты. Клімат на поўдні экватарыяльны, на поўначы субэкватарыяльны. Тэмпература паветра ў ліпені 28-34 °C, у студзені каля 24 °C. На поўдні ападкаў за год 1300—2400 мм, на поўначы — каля 1000 мм; ёсць сухі перыяд (лістапад-люты). Найбуйнейшыя рэкі: Кавалі, Сасандра, Бандама, Комаэ. На поўдні вечназялёныя экватарыяльныя лясы на чырвона-жоўтых фералітавых глебах. На поўначы лесасаванна з галерэйнымі лясамі, высакатраўная саванна на чырвоных фералітавых глебах. Фаўна: афрыканскі слон, малпы, бегемоты, леапарды, гіены, шакалы, антылопы, кракадзілы; з насякомых муха цэцэ (на поўдні). Нацыянальныя паркі — Комаэ, Марахуэ, Таі, запаведнік Німба; рэзерваты.

Насельніцтва

Thumb
Івуарыйскія гімназісты

На поўдні і ў цэнтры краіны жывуць народы гвінейскай групы (анья, баўле, кру, т.зв.лагунныя плямёны, 55 % насельніцтва), на паўночным захадзе народы групы мандынга (малінке, бамбара, дан, квені, 21 %), на поўначы і паўночным усходзе народы групы гур (сенуфа, лобі, куланга, 23 %). На поўначы ёсць народы фульбэ і хаўса. У краіне працуе каля 2 млн.эмігрантаў з Буркіна-Фасо, Малі і Ганы. У вялікіх гарадах групы ліванцаў і французаў. 63 % вернікаў прытрымліваюцца мясцовых вераванняў, мусульман 23 % (пераважна на поўначы), хрысціян −14 % (пераважна на поўдні). Сярэднегадавы прырост каля 2,5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 44 чал./км². У гарадах жыло 46 % насельніцтва (1996). Найбуйнейшыя гарады: Абіджан, Буаке, Ямусукра. У сельскай і лясной гаспадарцы занята каля 40 % працаздольных, у прамысловасці — каля 30 %.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.