Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бегемот, або гіпапатам[1] (Hippopotamus amphibius) — буйное, усёеднае (у асноўным траваеднае) млекакормячае з атраду парнакапытных, падатрад свінападобных (няжвачных), сямейства бегемотавых. Да цяперашняга часу захаваліся два віды гэтага сямейства. Другі, апроч гіпапатама, і малавядомы від — карлікавы бегемот (Choeropsis liberiensis).
Бегемот | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сучасная вобласць распаўсюджання Былая вобласць распаўсюджання
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Навуковая назва з'яўляецца лацінізаванай формай грэчаскага слова ἱπποπόταμος, што азначае «рачны конь». Нягледзячы на гэтую назву, бегемот звязаны таксонаметрычным сваяцтвам не з коньмі, а з кітападобнымі і, троху болей аддалена, са свіннямі і пекары.
Слова «бегемот» мае біблейскае паходжанне.
Выгляд своеасаблівая і цяжка ўявіць роднасць бегемота з іншымі капытнымі. Вышыня не болей за 1,5 м (вышыня карлікавага — 70-80 см), але маса дасягае 3-3,5 тон (карлікавага — 200—250 кг), такім чынам, вага бегемота супастаўляльная з вагою слана.
Тулава вельмі тоўстае, галава вялізная, шыя кароткая (знешне падаецца, што яе наогул няма), морда доўгая і шырокая адначасова, пашыраецца на канцы. Вочы і вушы маленькія, прычым вочы і ноздры размешчаны на верхняй частцы галавы.
Пашча шырокая, разцы вялікія (40-50 см). Ногі кароткія і тоўстыя, канчаюцца кароткімі пальцамі з маленькімі капыткамі. Хвост вельмі кароткі. Цела пакрытае тоўстай голай скурай шэрага колеру. Скура добра рэгенеруе, раны і драпіны гояцца вельмі хутка. Глыбокіх ран нанесці немагчыма, бо пад скурай тоўсты тлушчавы пласт, які абараняе ўнутраныя органы.
Пот у бегемота чырвонага колеру, таму ў спякоту здаецца, быццам жывёла зыходзіць крывёю.
Бегемот не можа паўторна пераварваць ежу, у адрозненне ад жвачных, яго страўнік мае складаную структуру — 3 камеры. Пабочным прадуктам стрававання з'яўляецца вялікая колькасць газаў, ад якіх жывёла пазбаўляецца, шырока адкрываючы пашчу.
Абодва віды жывуць у Афрыцы. Звычайны бегемот жыве па ўсім кантыненце, за выключэннем крайняй поўначы, арэал карлікавага абмежаваны трапічным поясам (Нігерыя, Ліберыя, Сьера-Леонэ, Гвінея). Бегемоты моцна прывязаныя да вады, таму сустракаюцца толькі па берагах рэк з павольным цячэннем і на балотах. Жывуць статкамі па 10-30 галоў (многія дарослыя самцы трымаюцца асобна).
Большасць часу бегемоты або кормяцца на беразе (звычайна ў цёмны час сутак), або адпачываюць у вадзе (днём). На беразе бегемоты павольныя і рухаюцца няспешным крокам. У месцах, дзе жывёлы бываюць часта, яны пратоптваюць сцежкі, прычым глыбіня каляіны можа дасягаць 0,5 м. У выпадку небяспекі бегемоты бягуць да вады з хуткасцю да 40 км/г. Гэта значыць, бегемот можа бегчы ў некалькі разоў хутчэй за чалавека. Бегемоты добра плаваюць, перабіраючы нагамі па дне. Могуць правесці пад вадою 3-5 хвілін не вынырваючы, нават спяць у воднай тоўшчы, аўтаматычны падымаючыся на паверхню дзеля ўдыху.
Звычайна бегемоты флегматычныя, у статку рэдка бываюць канфлікты, але спакой падманлівы. Бегемот лёгка можа расправіцца з львом, чалавекам і нават кракадзілам, якога прыняў за пагрозу. Тым жа часам зафіксавана шмат выпадкаў, калі бегемоты праяўлялі кранальны клопат пра антылопаў і зебраў, ратуючы іх ад кракадзілаў. Такія паводзіны выходзяць за межы біялагічнай мэтазгоднасці, і навукоўцы не могуць іх растлумачыць.
Корміцца бегемот амаль выключна травой. За суткі можа з'есці да 40 кг зеляніны.
Мясцовае насельніцтва не часта палявала на бегемотаў, гэта амаль не дазваляла прымітыўная зброя. Аднак ужо ў Старажытным Егіпце на яго палявалі з дапамогай гарпуноў, бо бегемот спустошваў палі. Сцэны палявання на бегемота знойдзены на насценных роспісах у грабніцы Тутанхамона. Бегемот у старажытнаегіпецкай міфалогіі ўвасабляў «Вялікую Маці» Аменці, «падаўніцу вод». Вялізны жывот бегемота нагадваў цяжарнасць жанчыны, таму багіня-заступніца Таўрэт (Таўрт, Таварэт, Таэрыс) выяўлялася бегемотам з жаночымі грудзямі, які трымаў «са-шлейф» (папірус ці амулет, якія сімвалізаваў абарону, бяспеку жанчын і дзяцей). Фігуры Таўрэт усталёўваліся на ложку дзеля бласлаўлення будучай маці. Чырвоны гіпапатам сімвалізаваў бога Сэта, а сцягно чырвонага бегемота — фалічную нагу Сэта, яго сілу, мужнасць. Нярэдка Сэта суправаджала багіня-гіпапатам. Ужо пры Старым Царстве адзначалі свята, на якое фараон забіваў белага бегемота. Пры гэтым лічылася, што фараон — гэта Гор, якія забівае Сэта. У храме Эдфу многія роспісы паказваюць, як Гор забівае грэшнікаў у абліччы бегемотаў.
У старажытных іудзеяў бегемот увасабляў сілы зямлі, у процівагу Левіяфану, які ўвасабляў сілы мора, і Зіз, якая сімвалізавала сілу паветра. Кніга Іова апісвала «бегемота» як пражэрлівую пачвару, падобную да гіпапатама. Чакалася, што пры «канцы свету» «бегемот» прыйдзе як увасабленне зла.
Свайго росквіту паляванне на бегемотаў дасягнула ў часы каланізацыі Афрыкі. Бегемот стаў крыніцай не толькі ядомага мяса, але і цвёрдай скуры, высакакласнай косткі, якая па сваіх уласцівасцях набліжалася да слановай. У выніку плошча арэалу бегемотаў скарацілася ў дзесяткі разоў.
У няволі бегемоты жывуць у заапарках і размнажаюцца. Працягласць жыцця бегемота ў няволі дасягае 50 гадоў, на волі — 30-40 гадоў. Карлікавыя бегемоты вельмі рэдкія і знаходзяцца пад аховай.
Паводле статыстыкі, бегемот сярод усіх афрыканскіх жывёл з'яўляецца лідарам паводле колькасці забітых людзей. Спецыяльнае даследаванне зафіксавала на тэрыторыі адной толькі Кеніі 4493 інцыдэнтаў, калі бегемот праяўляў агрэсію да чалавека.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.