From Wikipedia, the free encyclopedia
Клінцоўскі грабен — тэктанічная адмоўная структура, якая ўскладняе заходнюю перыкліналь Варонежскай антэклізы. Назва ад горада Клінцы.
Размешчаны на захадзе Бранскай вобласці Расіі і часткова ў Гомельскай вобласці Беларусі (Веткаўскі, Добрушскі раёны). Раздзяляе Суражскі і Грамяцкі пахаваныя выступы, праз Гарадоцка-Хацецкую ступень выходзіць да паўночнага борта Прыпяцкага прагіну. Выцягнуты ў паўночна-ўсходнім напрамку па лініі Ветка — Клінцы — Мглін больш чым на 150 км пры шырыні ад 30 да 50 км.
Паверхня крышталічнага фундамента на глыбіні ад 400 да 700 м. Барты структуры абмяжоўваюць Суражскі разлом з амплітудай каля 200 м і Навазыбкаўскі разлом з амплітудай каля 100 м на паўднёвым усходзе. Запоўнены грабен пераважна адкладамі беларускай серыі сярэдняга рыфею і вільчанскай серыі венду, перакрыты сярэдне- і верхнедэвонскімі, сярэднеюрскімі і антрапагенавымі адкладамі.
Узрост грабена сярэднерыфейскі, з пачатку венду страціў самастойнае развіццё.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.