Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадоцка-Хацецкая ступень — тэктанічная структура на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Выяўлена ў 1975 годзе. З’яўляецца паўночным бортам Прыпяцкага прагіну. На поўдні абмежавана Паўночна-Прыпяцкім разломам, на захадзе мяжуе з Бабруйскім, на ўсходзе — з Грамяцкім пахаванымі выступамі, на поўначы — з Жлобінскай седлавінаю. Ад Бярэзінскай ступені, якая належыць да Прыпяцкага грабена, аддзелена Паўночна-Прыпяцкім краявым разломам.
Даўжыня Гарадоцка-Хацецкай ступені каля 100 км, шырыня 30—50 км. Паверхня фундамента ў паўднёвай частцы ступені на глыбіні ад -1400 да -2200 м. У разрэзе платформавага чахла верхнепратэразойскія (магутнасць 22 м) і дэвонскія (магутнасць 1378 м) адклады, характэрныя для Прыпяцкага прагіну (адсутнічае верхняя саляносная тоўшча). Паверхня фундамента, паводле геафізічных дадзеных, паніжаецца на поўдзень і толькі ў непасрэднай блізасці (каля 10 км) ад Паўночна-Прыпяцкага разлому нязначна ўздымаецца да поўдня. Па паверхні фундамента вылучаны шэраг разрыўных парушэнняў амплітудай да 500 м.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.