Клінапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клі́напіс — найстаражытнейшая форма пісьма, якая ўзнікла ў канцы 4 тысячагоддзя да н. э. Клінапіс быў характэрны для пісьмовасці старажытных шумераў, акадцаў, вавіланян, эламітаў, хетаў, урартаў, хурытаў, персаў і іншых народаў.
Хуткія факты Клінапіс, Тып пісьма ...
Клінапіс | |
---|---|
Тып пісьма | лагаграфічнае, складовае, часам фанетычнае |
Мовы | Паўтара дзясятка моў і дыялектаў: шумерская, эламская, хурыцкая, акадская ці асіра-вавілонская, эблаіцкая, ханаанская, угарыцкая, урарцкая, хецкая, старажытнаперсідская і г. д. |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Старажытная Месапатамія |
Дата стварэння | 3000 да н.э.[1] |
Перыяд | ~3300 г. да н.э. - 75 г. н.э. |
Найстаражытны дакумент | Найбольш старыя вядомыя дакументы — таблічкі з адміністрацыйнымі дакументамі Шумерскага царства. |
Паходжанне | Арыгінальнае пісьмо |
Развілася ў |
Угарыцкі алфавіт Старажытнаперсідскі клінапіс |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | Першапачаткова справа налева, калонкамі, затым злева направа радкамі (пачынаючы з 2400-2350 гг. да н.э. для рукапісных тэкстаў; са II тысячагоддзя да н.э. для манументальных надпісаў) |
Знакаў | 300 — 900 знакаў для складовай і ідэаграфічнай сістэм; Каля 30 літар для фанетычнай адаптацыі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора; 36 літар для старажытнаперсідскага складовага алфавіту. |
Дыяпазон Юнікода |
U+12000 to U+1236E (шумера-акадскі клінапіс) U+12400 to U+12473 (лічбы) |
ISO 15924 | Xsux |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Упершыню тэрмін «клінапіс» быў уведзены ў 1700 г., а першыя клінапісныя тэксты былі расшыфраваныя толькі ў XIX ст.