мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Шуме́рская мо́ва — мова старажытных шумераў, на якой размаўлялі ў Паўднёвым Міжрэччы ў IV—III тысячагоддзях да н.э. Каля 2000 г. да н.э. шумерская мова была выцеснена акадскай мовай з гутарковай гаворкі, але працягвала выкарыстоўвацца ў якасці мовы рэлігіі, адміністрацыі і навучання аж да пачатку нашай эры[1]. Запісваўся клінапісам, які шумеры і вынайшлі. Прадстаўлена ў першую чаргу рэлігійнай, гаспадарчай і юрыдычнай літаратурай. Была адкрыта і расшыфравана ў XIX стагоддзі. Генетычныя сувязі не ўстаноўлены[2].
Шумерская мова | |
---|---|
Саманазва | eme-gi7(r) |
Краіны | Шумер |
Рэгіёны | Паўднёвае Двурэчча |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | да пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. як гутарковая, заставалася класічнай мовай да пачатку н.э. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Ізаляваны | |
Пісьменнасць | клінапіс |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | шум 817 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | sux |
ISO 639-3 | sux |
IETF | sux |
Glottolog | sume1241 |
Рэканструкцыя фанетыкі ўскладняецца асаблівасцямі клінапіснай графікі. З'яўляецца аглютынатыўнай і эргатыўнай мовай. Дзеяслоў мае мноства прэфіксаў ладу і арыентацыі ў прасторы, але не мае катэгорыі часу. Звычайны парадак слоў — SOV (дзейнік — дапаўненне — выказнік)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.