Эламская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эла́мская мова — старажытная ізаляваная мова на паўднёвым захадзе Ірана, родная мова эламітаў. У пісьмовым выглядзе сустракаецца з 2300 г. да н. э. да 330 г. да н. э.
Эламская мова | |
---|---|
Краіны | Элам |
Рэгіёны | Іран |
Статус | мёртвая мова |
Вымерла | да канца 1 тысячагоддзя да н. э. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Ізаляваная | |
Пісьменнасць | лінейнае пісьмо, клінапіс |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | эла 834 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | elx |
ISO 639-3 | elx |
IETF | elx |
Glottolog | elam1244 |
Першыя запісы ў форме піктаграм знаходзяцца на тэрыторыі Ірана з канца 4 тысячагоддзя да н. э. Усяго сустракаюцца 1000 сімвалаў у 5000 варыянтаў. У XXIV — XXIII стст. да н. э. узнікла складовае лінейнае пісьмо, адкрытае даследчыкамі ў 1901 г. і расшыфраванае ў 1961 г. У XXII ст. да н. э. з'явіўся клінапіс на акадскай мове. На яго аснове было распрацаваны ўласна эламскі клінапіс, які падобна лінейнаму пісьму меў складовы характар. Да перыяду Ахеменідаў ён быў спрошчаны да 132 знакаў, адлюстроўваў назальныя гукі і падвоенныя зычныя. Эламская пісьмовая мова мела афіцыйны характар у старажытнай Персідскай імперыі, ужывалася ў Бехістунскім надпісе, дзякуючы якому адбылася першасная расшыфроўка эламскага клінапіса.
Большасць даследчыкаў лічаць эламскую мову ізаляванай, хаця існуе гіпотэза яе сувязі з дравідыйскімі мовамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.