Кежмарак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́жмарак (славацк.: Kežmarok, ням.: Kesmark/Käsmark, венг.: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левачскімі Врхамі. Цэнтр Спішскай вобласці Прэшаўскага края. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.
Горад
Кежмарак
Kežmarok
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кежмарак утварыўся ў XIII ст. аб'яднаннем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каланістаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісце караля Белы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадскія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе разам з правам на ўласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).
У Кежмарку вясной 1410 года, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з венгерскім каралём Жыгімонтам. 6 красавіка 1410 года ў Кежмарку быў здзейснены замах на Вітаўта, падпалена частка горада, дзе ён размясціўся і ў пажары атрад наёмнікаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[1].
25 красавіка 1433 года горад моцна пацярпеў ад нападу гусітаў. Пасля 1440 года ў Кежмарку засядаў граф Спіша. У XV стагоддзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) стаў вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагоддзя горад аднагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.
Кежмарк быў крэпасцю роду Цёкалі (Thököly).
У 1918 годзе група кежмарскіх славакаў абвясціла незалежную Славацкую рэспубліку.
Да Другой сусветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая яўрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першай Славацкай рэспублікі каля 3000 яўрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лагеры смерці. Усе немцы пакінулі горад у 1944 годзе пры набліжэнні Чырвонай арміі.
У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.
Паводле перапісу 2001 года ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% з іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[2]. Па веравызнанні 77,50% рымска-каталікі, 10,98% без рэлігійнай прыналежнасці, 4,83% лютэране і 2,63% грэка-каталікі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.