From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кветка шчасця» — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара Аляксея Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы Міхася Чарота «На Купалле»[1] ў 1939 годзе.
Кветка шчасця | |
---|---|
Жанр | опера |
Заснаваны на | п'есе М. Чарота «На Купалле» |
Аўтар | лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі |
Кампазітар | А. Я. Туранкоў |
Дырыжор | Вольга Міхайлаўна Барысевіч, Пятрусь Броўка і Пятро Глебка |
Рэжысёр | В. Барысевіч, У. М. Шахрай |
Акцёры |
Л. П. Александроўская Р. В. Млодэк А. Д. Арсенка І. М. Балоцін Д. З. Кроз |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1939 |
Пастаноўкі | 20 кастрычніка 1939 |
Лібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм'ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета[2].
Дырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, У. М. Шахрай , мастак Л. Кроль[2].
Кампазітар Іван Дзяржынскі пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве[3], што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб’ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля»[4]. У той жа дзень Д. Кабалеўскі на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся[3] так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны»[5].
Вядома, што ў падрыхтоўцы дэкарацый да пастаноўкі ў Маскве прымаў удзел Міхась Філіповіч[6].
Спектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[14].
Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга[15], мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[3].
Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.