Remove ads
оперная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Вера Міхайлаўна Малькова (18 сакавіка 1903, г. Тэлаві, цяпер Грузія — 19 мая 1964) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Народны артыст БССР (1949).
Вера Міхайлаўна Малькова | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1964 (61 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | лірычнае сапрана[d] |
Узнагароды |
Скончыла ў 1933 годзе Тбіліскую кансерваторыю. З 1933 года ў Грузінскім тэатры оперы і балета. З 1937 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1953—1959 гадах мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады.
Валодала высокім вакальным майстэрствам, прыгожым мяккім голасам цёплага тэмбру. Стварыла шэраг паэтычных вобразаў у нацыянальным рэпертуары: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса), у творах рускай і замежнай класікі — Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава), Мажэнка («Прададзеная нявеста » Б. Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («Чыа-Чыа-сан » Дж. Пучыні), Неда («Паяцы » Р. Леанкавала), сучасных кампазітараў (Наталля ў «Ціхім Доне» I. Дзяржынскага).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.