адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Квасо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Квасоўка.
Квасоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Квасоўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 217 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Далінскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сухая Даліна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[2]. 11 верасня 1962 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[3]. 28 ліпеня 1967 года перайменаваны ў Квасоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Квасоўка, да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баранава, Грыўкі, Кругляны, Лікоўка і Хліставічы)[4]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Віцькі і Гарны[5]. У верасні 1985 года ў склад Індурскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[6]. У 1977 годзе ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Кавалічы і Лаша, у склад Капцёўскага сельсавета — вёскі Баранава, Грыўкі і Кругляны[7]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў: Баранава, Грыўкі, Дайлідкі, Зарубічы, Кругляны, Навасёлкі, Новікі, Путна, Саломенка, скасавана вёска Свіслач Горна[8]. 28 верасня 2010 года скасавана вёска Верхняя Свіслач[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 4030 чалавек[10], з іх 58,6 % — беларусы, 31,3 % — палякі, 7,0 % — рускія, 1,7 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 3217 чалавек[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.