адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Інду́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Індура.
Індурскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Індура |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 187 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Індура. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 снежня 1949 года гарадскі пасёлак Індура атрымаў статус вёскі. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[1]. 11 верасня 1962 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[2]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адэльскага сельсавета. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[3]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзены вёскі Кавалічы і Лаша[4]. 12 верасня 1977 года ў склад Падліпкаўскага сельсавета перададзены вёскі Адэльск, Скраблякі і хутар Мінкаўцы, наўзамен у склад сельсавета з Падліпкаўскага сельсавета перададзены вёскі Лужкі і Новадубавая[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3543 чалавекі[6], з іх 48,1 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 8,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 3187 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.