Адэльск
аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Адэ́льск[1] (трансліт.: Adeĺsk, руск.: Одельск) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Адэльскага сельсавета.
Аграгарадок
Адэльск
| ||||||||||||||||||||||||
Назва паходзіць ад невялікай ракі Одлы[2], прытока Свіслачы. Вядомая з часоў вялікага князя Казіміра Ягелончыка (1440—1492) як мястэчка на старым гандлёвым шляху з Гродна праз Крынкі, Нараў, Орлю на Брэст.
Першы касцёл пабудаваны ў 1490 годзе. У адпаведнасці з Статутам ВКЛ (1529) з мястэчка Адэльск збіралі 15 коп грошай (900 літоўскіх грошаў) на гіберну (вайсковыя патрэбы). У 1546 годзе каралева Бона дала мястэчку прывілеі на кірмашы і частковае вызваленне ад падаткаў. Пашырылі гэтыя прывілеі вялікія князі Стэфан Баторый, Уладзіслаў Ваза. У 1588 вялікі князь Жыгімонт Ваза далучыў Адэльск да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, паводле якога ў 1660 годзе быў пабудаваны касцёл Прачыстай Маткі Боскай. У XVIII ст. у Адэльску была пабудавана драўляная сінагога, а ў XIX ст. драўляная малітоўная школа (не захаваліся). У 1690 годзе Адэльск — мястэчка ў Троцкім ваяводстве, якое належала да Гродзенскай эканоміі і тым часам атрымала вельмі карысны прывілей ад караля Яна Сабескага. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай, з 1795 па 1807 гады Адэльск належаў да Прусіі. З 1808 года — заштатны горад Сакольскага павета Гродзенскай губерні.
У 1800 годзе ў Адэльску 172 дамы (усе драўляныя) і каля 500 жыхароў. У 1828 годзе — 10 праваслаўных, 1578 каталікоў, 16 пратэстантаў, 212 яўрэяў. У першай палове XIX ст. у Адэльску праводзілася 6 кірмашоў на год. У 1878 годзе — 1346 жыхароў (657 мужчын і 689 жанчын), з іх 1242 каталікі, 6 праваслаўных, 96 яўрэяў. У Адэльскім касцёле захоўваюцца цікавыя ўзоры рэзі па дрэве XVII ст.
Да 12 верасня 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Індурскага сельсавета, пасля — цэнтр Адэльскага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.