From Wikipedia, the free encyclopedia
Мар’ян Антонавіч Скрамбле́віч (нар. 25 сакавіка 1939, г. п. Адэльск, цяпер Гродзенскі раён) — беларускі музыкант (баян, гармонік), музычны педагог, майстар народных музычных інструментаў.
Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, музычны педагог, стваральнік музычных інструментаў |
Прэміі | |
Узнагароды |
З сялянскай сям’і. Брат Баляслава Скрамблевіча. Скончыў Адэльскую СШ, служыў у 1960—1963 гадах у войску. У 1963—1970 гадах — настаўнік музыкі і спеваў Адэльскай СШ. З 1970 — загадчык клуба аўтобуснага парку № 1 г. Гродна.
Завочна скончыў у 1965 годзе аддзяленне тэорыі музыкі Універсітэта імя Крупскай у Маскве, курсы баяністаў пры Гродзенскім абласным Доме народнай творчасці. У 1972—1977 вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе культуры ў Ленінградзе. Кіруе з 1970 года хорам аўтапарку № 1 у Гродне.
З 1992 вырабляе народныя музычныя інструменты (дуды, дудкі, ражкі, свісцёлкі, акарыны, гармонікі), якія дэманстраваў на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.
Рэспубліканская экспертная камісія па народнай творчасці і рамёствах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе прысвоіла М. А. Скрамблевічу званне народнага майстра па вырабе народных музычных інструментаў. Творчасць Мар’яна Скрамблевіча ў 2012 годзе занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.