![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25BF%25D1%2596%25D1%2582%25D0%25B0_%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258F_%25D0%25B2._%25D0%2592%25D1%258B%25D0%25B4%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25B0_%252805%2529.jpg/640px-%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25BF%25D1%2596%25D1%2582%25D0%25B0_%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258F_%25D0%25B2._%25D0%2592%25D1%258B%25D0%25B4%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25B0_%252805%2529.jpg&w=640&q=50)
Каўпіта (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каўпі́та, канал Бярлянка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, таксама на мяжы Беларусі і Расіі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Хуткія факты Каўпіта, Характарыстыка ...
Каўпіта | |
---|---|
![]() Рака Каўпіта каля в. Выдранка | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 54 км |
Басейн | 549 км² |
Расход вады | 2,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°15′59,70″ пн. ш. 31°26′55,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Беседзь |
• Вышыня | 125,9[1] м |
• Каардынаты | 52°56′40,40″ пн. ш. 31°22′39,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Краснапольскі раён, Чачэрскі раён |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 549 км². Сярэднегадава расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад пасёлка Каўпіта. Упадае ў Беседзь за 1 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Новае Заляддзе. Асноўныя прытокі: Бярлянка, Казелька (справа), Дарагоўша (злева).
На левым беразе ракі каля вёскі Мхінічы археалагічны помнік — курган.