Кафедральны сабор Турку
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафедральны сабор Турку (фінск.: Turun tuomiokirkko) — галоўны лютэранскі храм у Фінляндыі. Пабудаваны ў другой палове XIII стагоддзя, асвячоны ў 1300 годзе ў гонар Дзевы Марыі і першага біскупа краіны — святога Генрыха, які пахрысціў Фінляндыю.
Славутасць | |
Кафедральны сабор Турку | |
---|---|
60°27′09″ пн. ш. 22°16′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Фінляндыя |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | архідыяцэзія Турку[d] і Lutheran diocese of Turku[d] |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Дата заснавання | 1300 |
Вышыня | 101,9 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт |
turunseurakunnat.fi/… (фін.) abosvenskaforsamling.fi/… (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор быў закладзены ў 1258 годзе і пабудаваны ў паўночна-гатычным стылі. Першы каменны сабор быў нашмат менш цяперашняга. Яго фасад знаходзіўся на тым месцы, дзе цяпер размешчана кафедра. Ніжэй быў і звод, які перакрываў прастору.
Сабор неаднаразова перабудоўваўся і пашыраўся. У XV стагоддзі да сабора былі прыбудаваны бакавыя капэлы. Трохі пазней вышыня збору цэнтральнага нефа была павялічана да сучасных памераў (24 метра). У 1827 годзе сабор сур’ёзна пацярпеў ад пажару. 101-метровая вежа сабора была пабудавана пры аднаўленні сабора і стала сімвалам горада Турку.
Унутранае ўбранне сабора выканана ў 1830-х гг. Фрэдрыкам Вестынам і Карлам Энгелем. Сцены і звод алтарнай часткі ўпрыгожаны фрэскамі Р. В. Экмана. У 1870-х гг . паўночныя капэлы былі ўпрыгожаны вітражамі працы Уладзіміра Свярчкова.
У 1980 годзе ў саборы быў усталяваны новы 81-рэгістравы арган.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.