Карлікавая планета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́рлікавая планета — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, якое адпавядае наступным чатыром умовам[1][2]:
- круціцца па арбіце вакол Сонца;
- мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяннем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець шарападобную форму;
- не можа расчысціць прастору каля сваёй арбіты ад іншых аб’ектаў;
- не з’яўляецца спадарожнікам планеты.
Гэты тэрмін быў прыняты МАС 24 жніўня 2006 года ў рамках больш дэталёвай класіфікацыі цел, якія абарачаюцца вакол Сонца, на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як планеты, а недастаткова вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі, — малымі целамі Сонечнай сістэмы. Зыходзячы з азначэння, катэгорыя карлікавых планет з’яўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі планет. Таксама тэрмін карлікавая планета не адносіцца да іншых планетных сістэм[3].