حمودي الطيب الفاسي From Wikipedia, the free encyclopedia
Малое цела Сонечнай сістэмы — гэты тэрмін уведзены Міжнародным астранамічным саюзам у 2006[1] годзе для апісання аб'ектаў Сонечнай сістэмы якія не з'яўляюцца ні планетамі, ні карлікавымі планетамі, ні іх спадарожнікамі:
Усе іншыя аб'екты, якія абарочваюцца вакол Сонца, за выключэннем спадарожнікаў, павінны быць аднесены да «Малых целаў Сонечнай сістэмы» ... У наш час у гэты спіс уключана большасць астэроідаў Сонечнай сістэмы, большасць транснептунавых аб'ектаў (ТНА), а таксама каметы і іншыя малыя целы.[1] |
У наш час няма яснасці, што датычыцца ўключэння ў будучыні вызначэння пра ніжнюю мяжу памераў малых целаў Сонечнай сістэмы або вызначэнне будзе тычыцца любога матэрыялу да ўзроўня метэароідаў.
Выключэннямі з'яўляюцца не толькі буйныя целы, якія маюць гідрастатычную раўнавагу, натуральныя спадарожнікі (месяцы) адрозніваюцца ад малых целаў Сонечнай сістэмы не памерамі, а арбітамі. Натуральныя спадарожнікі круцяцца не вакол Сонца, а вакол іншых аб'ектаў Сонечнай сістэмы, такіх як планеты, карлікавыя планеты, і самі малыя целы Сонечнай сістэмы.
Некаторыя з найбуйнейшых малых целаў Сонечнай сістэмы ў далейшым могуць быць перакласіфікаваны ў карлікавыя планеты, калі ў выніку далейшых даследаванняў высвятліцца, што яны знаходзяцца ў стане гідрастатычнай раўнавагі.
Арбіты пераважнай большасці малых целаў Сонечнай сістэмы размешчаны ў дзвюх розных абласцях, званых пояс астэроідаў і пояс Койпера. Гэтыя два пояса маюць свае ўнутраныя структуры, выкліканыя адхіленнем вялікіх планет (у прыватнасці Юпітэра і Нептуна адпаведна) і маюць дрэнна вызначаныя межы. Іншыя вобласці Сонечнай сістэмы таксама ўтрымліваюць малыя целы, але ў значна меншай канцэнтрацыі. Яны складаюцца з калязямных астэроідаў, кентаўраў, камет, аб'ектаў рассеянага дыска.
Найменшыя макраскапічныя целы, якія маюць арбіты вакол Сонца, завуцца метэароіды. (Ёсць яшчэ драбнейшыя аб'екты, такія як міжпланетны пыл, часціцы сонечнага ветра і вольныя атамы вадарода). вызначэнне калязямнога аб'екта адносіць аб'екты да 50 м у дыяметры ў катэгорыю метэароідаў. Каралеўскае астранамічнае таварыства высунула на разгляд новае вызначэнне, па якім метэароіды маюць дыяметр ад 0,1 мм да 10 м. Драбнейшыя часціцы будуць адносіцца да міжпланетнага пылу, малекулаў газу і асобных атамаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.