From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Густаў Эміль Ма́нэргейм (фінск.: Carl Gustaf Emil Mannerheim, 4 чэрвеня 1867, Аскайнен — 27 студзеня 1951, Лазана, Швейцарыя) — барон, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Генерал-лейтэнант Расійскай Імператарскай арміі (25 красавіка 1917), генерал ад кавалерыі (7 сакавіка 1918) Фінляндскай арміі, фельдмаршал (19 мая 1933), маршал Фінляндыі (толькі як ганаровае званне, 4 чэрвеня 1942 года).
З 1931 старшыня Рады дзяржаўнай абароны, з 1939 галоўнакамандуючы фінляндскім войскам. Правёў рэарганізацыю і пераўзбраенне войска, дамогся фінансавання другога этапу будаўніцтва сістэмы абарончых умацаванняў на Карэльскім пярашыйку, што атрымала назву «лінія Манэргейма». Кіраваў дзеяннямі фінляндскага войска супраць савецкіх войскаў падчас савецка-фінляндскіх войн (1939-1940 і 1941-44). З жніўня 1944 года Прэзідэнт Фінляндыі. У верасні 1944 года ў сувязі з перамогамі савецкіх войскаў на савецка-германскім фронце быў вымушаны прыняць рашэнне аб выхадзе Фінляндыі з вайны на ўмовах савецкага ўрада, у прыватнасці ў кастрычніку 1944 фінляндскае войска пачала баявыя дзеянні супраць германскіх войскаў, разгорнутых у Паўночнай Фінляндыі (афіцыйна Фінляндыя абвясціла вайну Германіі ў маі 1945 года).
11 сакавіка 1946 года зышоў у адстаўку па стане здароўя. Апошнія гады жыцця правёў у санаторыі ў Швейцарыі. Аўтар успамінаў.
Пахаваны на вайсковых могілках Хіетаніемі ў Хельсінкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.