Карл I (англ.: Charles I of England, 19 лістапада 1600 — 30 студзеня 1649, Лондан) — кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 27 сакавіка 1625. З дынастыі Сцюартаў. Яго палітыка абсалютызму і царкоўныя рэформы выклікалі паўстанні ў Шатландыі і Ірландыі і Англійскую рэвалюцыю. У ходзе грамадзянскіх войнаў Карл I пацярпеў паражэнне, быў аддадзены суду парламента і пакараны 30 студзеня 1649 г. ў Лондане.
Праўленне
У 1628 годзе быў забіты Бекінгем, які меў вялікі ўплыў на Карла. Незаконны збор падаткаў, насуперак «петыцыі аб правах», абудзіў абурэнне ў парламенце, які быў у 1629 годзе зноў распушчаны Карлам. Пасля гэтага ён кіраваў 11 гадоў сам, дастаючы грошы паборамі, штрафамі, манаполіямі і падобнымі шляхамі. У гэты час высунуўся Томас Уэнтварт, пасля граф Страфард, чалавек здольны, але жорсткі і ўладалюбівы; ён прыдумаў план (Thorough) ўвядзення абсалютнай улады караля, пры дапамозе пастаяннага войска, і з поспехам ўжываў яго сам, будучы намеснікам Ірландыі. Жадаючы ўвесці паўсюль у каралеўстве адзіную Англіканскую царкву, Карл пераследваў пурытанства, аддаючы перад ім перавагу нават папізму; прымасу Лоду ён дазволіў ўвесці бясшлюбнасць духавенства, вучэнне аб пекле, малітву аб памерлых і многія іншыя дагматы, якія збліжалі царкву з Рымам.
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Ashley M. Charles I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.