Каракуль
Район From Wikipedia, the free encyclopedia
Район From Wikipedia, the free encyclopedia
Караку́ль (тадж.: Қарокул) — бяссцёкавае возера, знаходзіцца ў паўночнай частцы Паміра, на поўдзень ад Заалайскага хрыбта, найбуйнейшае возера на тэрыторыі Таджыкістана (Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць).
Каракуль | |
---|---|
тадж.: Қарокул | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 3 900 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 23 км |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 238 м |
Басейн | |
Упадаюць | Караджылга, Караарт і Музкол |
Выцякаюць | бяссцёкавае |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў плоскай горнай катлавіне на вышыні 3914 м, акружана пустэльнымі скалістымі хрыбтамі. Найбольшая даўжыня возера — 33 км, шырыня — 24 км. Плошча паверхні — 380 км².
Паўвостраў, які выступае з поўдня, і востраў прамавугольнай формы каля паўночнага берага падзяляюць возера на дзве часткі — мелкаводную (глыбіня да 22,5 м) ўсходнюю са шматлікімі дробнымі залівамі і плоскімі мысамі і больш глыбокую заходнюю, глыбіня якой даходзіць да 236 м. Шырыня праліва паміж дзвюма часткамі — 1 кіламетр. З паўднёвым берагам востраў злучаецца вузкай касой. Даўжыня вострава (мае назву Паўночны[1]) — 8 км, шырыня — 4 км.
У Каракуль ўпадаюць рэкі Караджылга, Караарт і Музкол. Возера пакрытае лёдам з лістапада па красавік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.