Капіба́ра (гуар.: Kapiÿva), або Вадасві́нка (Hydrochoerus hydrochaeris) — самы вялікі сучасны грызун[1], належыць да сямейства свінкавых. Некаторыя аўтары адносяць капібару да монатыповага сямейства вадасвінкавых (Hydrochoeridae)[2]. Капібара — траваедная жывёла з вельмі масіўным целаскладам (вага можа даходзіць да 65 кг), якая вядзе паўводны спосаб жыцця і пражывае ў Паўднёвай Амерыцы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Самы буйны з сучасных грызуноў — даўжыня цела 100—130 см, вышыня ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі.
Alvaro Mones, Juhani OjastiHydrochoerus hydrochaeris(англ.) // Mammalian Species. — American Society of Mammologists, 16 чэрвеня 1981 г.. — №264. — С.1-7.