адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Капы́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Капыль (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капыль. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Капыльскага местачковага Савета.
Зноў утвораны 24 мая 1960 года ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Капыль, з пералічэннем у яго склад 15 населеных пунктаў (Амерыка, Асмолы, Дусаеўшчына, Змаганне, Красны, Навасельцы, Нізкавічы, Новая Палянка, Раскошша, Стары Капыль, Чырвоная Горка, Юрздыка, Якусоўшчына, Янава і пасёлак саўгаса імя Дзяржынскага) са складу скасаванага Старакапыльскага сельсавета, 2 населеных пунктаў (Асавец і Падгорцы) са складу Слабада-Кучынскага сельсавета, 12 населеных пунктаў (Аношкі, Брацкі, Быкоўцы, Вусава, пасёлак Вусава, Выгода, Зарэчча, Каменшчына, Мажа, Чырвоны Партызан, Шастакі і Якубавічы) з адміністрацыйнага падпарадкавання Капыльскага пассавета, 14 населеных пунктаў (Аргелаўшчына, пасёлак цагельнага завода Андросаўшчына, Васілеўшчына, Вошкаты, Вялешына, Каменка, Мазалі, Мурыны, Навасады, пасёлак Навасады, Новая Кель, Скабін, пасёлак Скабін, Старая Кель) са складу скасаванага Вялешынскага сельсавета[1]. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Асавец[2]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены пасёлак Андросаўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2794 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 2381 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.