Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх — помнік архітэктуры стылі ампір (паводле іншых звестак, арт-нуво[1]). Знаходзіцца ў г. п. Мір у паўкіламетры на ўсход ад Мірскага замка ў маляўнічым англійскім парку, закладзеным у канцы XIX — пачатку XX стагоддзі па распараджэнні княгіні Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-Мірскай[2]. Была пабудавана як радавая пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх[3].
Хуткія факты Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх, Краіна ...
Праваслаўная капліца-пахавальня | |
Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх | |
---|---|
альтэрн.: Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх | |
| |
53°27′05,25″ пн. ш. 26°28′31,48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Мір |
Канфесія | Праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | мадэрн, псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Р. Марфельд |
Дата заснавання | 1904 |
Будаўніцтва | 1904—1910 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000723шыфр 412Г000723 |
Стан | Добры, царква дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць