From Wikipedia, the free encyclopedia
Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская (у дзявоцтве Ханыкава, 1845 — 1910) — княгіня, жонка Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага, адна з уладальніц Мірскага замка.
Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская | |
---|---|
Нараджэнне | 1845 |
Смерць | 1910 |
Месца пахавання | |
Род | Святаполк-Мірскія |
Маці | Sofya Engelhardt[d] |
Муж | Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі[1] |
Дзеці | Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі[2], Ivan Svyatopolk-Mirsky[d][2], Dmitry Svyatopolk-Mirsky[d][2], Vladimir Svyatopolk-Mirsky[d][2] і Semyon Svyatopolk-Mirsky[d][2] |
Бацькі Клеапатры Міхайлаўны: Міхаіл Ханыкаў і Соф'я Энгельгарт. У 1868 годзе ўзяла шлюб з Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім, на іхнім вяселлі прысутнічаў сам імператар Мікалай I з жонкай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася сем дзяцей, акрамя таго Клеапатра Міхайлаўна выхоўвала траіх дзяўчынак.
У 1898 годзе пасля смерці мужа Мікалая Іванавіча стала ўладальніцай Мірскага замка. Каб ушанаваць памяць пра мужа, каля Мірскага замка пабудавала сямейную капліцу-пахавальню па праекту пецярбургскага акадэміка архітэктуры P. Р. Марфельда. У капліцу быў перанесены труна мужа, а таксама астанкі сына Уладзіміра, які памёр у 1906 годзе ў Егіпце. У 1910 годзе Клеапатра Міхайлаўна памёрла, пахавана ў капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.