From Wikipedia, the free encyclopedia
Каперсы, капары — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расліны Capparis spinosa.
Каперсы | ||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны з кветкамі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Capparis spinosa L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Каперсы калючыя (Capparis spinosa) — кусты вышынёй 120—150 см.
Каперсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Еўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Іспанія і Італія.
Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соусаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалопаў), звараных укрутую яек, кампанент марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з каперсаў, брынзы і сардзін. Дзякуючы ўтрыманню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апетыт. Каперсы з іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.
З’явіліся ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім пад уплывам італьянскай кухні за часам Боны Сфорца ў XVI ст., пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансерваваныя ў аліве. Каперсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соусы. Дзеля даражнечы «Літоўская гаспадыня» раіла ужываць імітацыю каперсаў — з насення настурак або пупышак чорнай бузіны (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат каперсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.