ваявода віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімір Аляксандр Пацей (14 мая 1666 — 10 чэрвеня 1728) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы троцкі (1692—1700), кашталян віцебскі (1700—1703) і троцкі (1703—1705), ваявода віцебскі (з 1705). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.
Казімір Аляксандр Пацей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Пераемнік | Марцыян Міхал Агінскі | ||||||
Нараджэнне | 14 мая 1666 | ||||||
Смерць | 10 чэрвеня 1728 (62 гады) | ||||||
Род | Пацеі | ||||||
Бацька | Леанард Габрыэль Пацей | ||||||
Маці | Рэгіна з Агінскіх | ||||||
Жонка |
Ганна Тэрэза з Летаваў Фрашцішка з Халецкіх |
||||||
Дзеці | Антоні, Аляксандр, Міхал, Барбара, Тэрэза |
Падчас Хатняй вайны падтрымліваў рэспубліканцаў. Удзельнік канфедэрацыі войска ВКЛ 1696 супраць Сапегаў, бітвы пад Алькенікамі. У студзені 1701 на чале шляхецкага апалчэння разбіў 16 конных харугваў Сапегаў і атрады сялян, якія былі ўзброены Сапегамі.
Выступаў за абсалютную ўладу Аўгуста II. Удзельнік Сандамірскай канфедэрацыі, прыхільнік Расіі ў барацьбе супраць шведскага караля Карла XII. У 1708 часова перайшоў на бок караля Станіслава Ляшчынскага, у 1709 зноў далучыўся да Аўгуста II.
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Леанарда Габрыэля, віцебскага ваяводы, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Людвіка Канстанціна, які стаў вялікім літоўскім гетманам.
Быў двойчы жанаты: спачатку з Ганнай Тэрэзай Летаў, а пасля яе смерці — з Францішкай Халецкай. Пакінуў дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.