(1750—1783) архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́рла Спампа́ні (італ.: Carlo Spampani; 1750, Рым (?) — 2 сакавіка 1783) — архітэктар барока, прадстаўнік паладыянскай школы.
Карла Спампані | |
---|---|
Carlo Spampani | |
Дата нараджэння | 1750 ці 1730 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1783 ці 2 мая 1783 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Заслаўе, Шчорсы |
Найважнейшыя пабудовы |
Шчорсаўскі палац Палац Пшаздзецкага Радзівілімонтаўскі палац |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Італіі, прыпушчальна, у Рыме. Мяркуецца, што вучыўся ў Акадэміі Св. Лукі ў Рыме. Пад уплывам мастака Францішка Смуглевіча ў 1770 перасяліўся ў ВКЛ. Першапачаткова працаваў па заказах езуітаў (да скасавання ордэна ў 1773), выкладаў архітэктуру ў Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у пабудове акадэмічных будынкаў, астранамічнай абсерваторыі[1].
Пасля служыў у войску, у 1774 атрымаў ранг харужага булавы польнай літоўскай, з 1779 капітан[1].
Для Паўла Ксаверыя Бжастоўскага пабудаваў палац у Паўлаве, з канца 1770-х гг. выконваў заказы Караля Радзівіла Пане Каханку (аўстэрыя, перабудова палаца ў Альбе і інш.). У 1779—1783 прыдворны архітэктар Юзафа Радзівіла, пабудаваў для яго драўляны палац у Радзівілімонтах пад Клецкам. Для Дамініка Пшаздзецкага пабудаваў палац у Заслаўі, завяршыў будоўлю касцёла. Для Адама Хмары пабудаваў палац у Сёмкаве. Для Тадэвуша Коцела пабудаваў двор і лямус у Беніцы каля Маладзечна. Кіраваў дэкараваннем палаца ў Шчорсах для Іаахіма Храптовіча. Удзельнічаў у пабудове палаца Ігната Мараўскага ў Беліцы каля Мінска. Па заказу Юстыніяна Шчыта будаваў палац у Юстыніянаве, двары ў Добрамыслях і Таболках. Для Пятра Твароўскага пабудаваў двор у Велясніцы пад Пінскам. У Вільні кіраваў рамонтам капліцы Св. Казіміра пры кафедральным касцёле. Для Юзафа Паца склаў праект двароў у Мытах і Ражанцы каля Ліды[1].
Памёр ад сухотаў. Пахаваны ў драўлянай царкве базыльянскага манастыра ў Цапры пад Клецкам[1].
Быў адным з піянераў класіцызму ў ВКЛ, будаваў пераважна мураваныя і драўляныя палацы, займаўся іх дэкараваннем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.