Адам Хмара
(1720—1805) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам Міхал Станіслаў Хмара (22 снежня 1720 — 9 чэрвеня 1805) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (1752—1760), віцэ-інстыгатар (1760—1765) і інстыгатар вялікі літоўскі (1765—1779), кашталян (1779—1784) і апошні ваявода менскі (з 1784); член Пастаяннай Рады (з 1783). Кавалер ордэнаў Св. Станіслава і Белага Арла, расійскіх ордэнаў.
Адам Хмара | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Крыўда» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Мікалай Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Міхал Ракіцкі | ||||||
Пераемнік | Шыман Забела | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Зянковіч[d] | ||||||
Пераемнік | Яўстах Юзаф Храпавіцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Карніцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Быкоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Паўлікоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Вяжэвіч[d] | ||||||
Пераемнік | Антоні Бажэнцкі[d] | ||||||
Нараджэнне | 20 снежня 1720 | ||||||
Смерць | 9 чэрвеня 1805 (84 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Хмары | ||||||
Бацька | Антоній Хмара | ||||||
Маці | Кацярына Вязевіч | ||||||
Жонка | Мар'яна Война-Аранская | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | палітыка[1] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія

Прадстаўнік незаможнага роду Хмараў герба «Крыўда», які зрабіў бліскучую кар’еру — ад нязначнай пасады лоўчага да ваяводы менскага. У 1761—1782 некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1785).
У 1755 атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага Міхала Антонія Сапегі за службу ў якасці яго падскарбія (1743—1752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Мінска.
Імкнуўся рэфармаваць сваю гаспадарку: будаваў млыны, цагельні, вінакурні, цікавіўся жыццём сваіх сялян. Надрукаваў працу для кіравання маёнткам — «Інструкцыя для аканома». Да 1780 збудаваў палац, дзе меліся бібліятэка, архіў, збраёўня.
У шлюбе з Мар’янай Войнаў-Аранскіх дзяцей не было.
Пахавалі апошняга ваяводу менскага ў фундаваным ім касцёле ў в. Дубрава.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 14 чэрвеня 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.