From Wikipedia, the free encyclopedia
Змеегалоўнік малдаўскі[3] (Dracocephalum moldavica L.) — шматгадовая (у Сібіры нярэдка аднагадовая) травяністая апушаная расліна з прыемным пахам мелісы.
Змеегалоўнік малдаўскі | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Dracocephalum moldavica L. | |||||||||||||||||
|
Сцябло чатырохграннае, вышынёй 15-50 см. Лісце супраціўнае, даўгавата-ланцэтападобнае. Кветкі сіне-фіялетавыя, сабраны на верхавіне сцябла ў шасцікветкавую мутоўку. Цвіце ў ліпені-жніўні.
Лекавай сыравінай з’яўляецца трава. Расліна змяшчае эфірны алей, які па паху нагадвае мелісавы. Калі сабраць траву ў канцы цвіцення, то пах лімона будзе адчувальным на працягу трох гадоў.
Настой травы ў народнай медыцыне лічыцца звязальным, проціспазматычным, абязбольвальным сродкам. Рэкамендуюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пачашчаным сэрцабіцці, галаўным болі, прастудных захворваннях.
Настоем палошчуць рот пры зубным болі; свежае здробненае лісце прыкладваюць да гнойных ран; травяныя прыпаркі і кампрэсы выкарыстоўваюць пры ўдарах і рэўматызме.
На думку лекараў Тыбету, змеегалоўнік «лечыць павышаную тэмпературу страўніка і печані».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.