From Wikipedia, the free encyclopedia
Зернебабо́выя культу́ры[1] — група раслін парадку Бабовыя (Fabaceae), якія галоўны чынам вырошчваюць для пладоў, якія ўжываюць як прадукты харчавання.
У зерні маецца 20—40[1] (20—50[2]) % бялкоў. У сухім рэчыве зялёнай масы колькасць бялкоў дасягае 18-19 %[2].
У сусветным земляробстве вядома больш за 60 відаў, якія адносяцца да 17 родаў[3]. Сярод іх арахіс, гарох, соя, фасоля, лубін, боб, эспарцэт, сачавіца, чына і іншыя.
Па гаспадарчаму значэнню зернебабовыя культуры падзяляюцца на харчовыя, кармавыя, тэхнічныя і ўніверсальныя.
Спелае насенне выкарыстоўваюць у ежу ў выглядзе крупы і мукі. З яго падрыхтоўваюць кансервы, харчовыя канцэнтраты. Няспелае насенне і плады (зялёны гарошак, зялёныя бабы гароху і фасолі) — гародніна. З насення соі, арахісу здабываецца алей. Зерне, макуха, шрот, зялёная маса — каштоўны корм сельскагаспадарчым жывёлам. Зернебабовыя культуры ўзбагачаюць глебу азотам. Лубін, гарох пасяўны — добрае зялёнае ўгнаенне.
На 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 2016 год быў абвешчаны Міжнародным годам зернебабовых (МГЗ). 10 лютага — Сусветны дзень зернебабовых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.