Зборная Калумбіі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[upper-alpha 1], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.
![]() | |||
---|---|---|---|
ісп.: Selección de fútbol de Colombia | |||
![]() | |||
Мянушкі | (ісп.: «Los Cafeteros») | ||
Канфедэрацыя | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя | Калумбійская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Jhon Viáfara[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Карлас Вальдэрама (111) | ||
Найлепшы бамбардзір | Радамель Фалькаа (34) | ||
Хатні стадыён | Метрапалітана Раберта Мелендэс | ||
Код ФІФА | COL | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 16 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (ліпень — жнівень 2013, верасень 2014 — сакавік 2015, чэрвень — жнівень 2016) | ||
Найніжэйшы | 54 (чэрвень 2011) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 9 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (чэрвень 2016) | ||
Найніжэйшы | 93 (жнівень 1965) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Панама, Панама; 10 лютага 1938) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Эр-Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Ліма, Перу; 24 сакавіка 1957) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 6 (Упершыню 1962) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (2014) | ||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 23 (Упершыню 1945) | ||
Найлепшы вынік |
![]() |
||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 2000) | ||
Найлепшы вынік |
![]() |
||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2003) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (2003) |
У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.
З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола.
У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.