Заспенскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
За́спенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заспа.
Заспенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Заспа |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 2 721 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2340 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарошкаўскага і Левашоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад Жмураўскага сельсавета перададзена вёска Красназем’е[1]. 27 красавіка 1989 года ў склад Даўгалескага сельсавета Гомельскага раёна перададзены пасёлак Нагорнае[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свірыдавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал)[3]. 12 жніўня 2011 года скасаваны пасёлкі Бяроза, Волга і Вясёлы[4], 27 лютага 2015 года — пасёлкі Востраў і Сокал[5], 1 снежня 2016 года — пасёлкі Залессе і Краснаселле[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3254 чалавекі[7], з іх 94,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 2721 чалавек[9].