Свірыдавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Свіры́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Свірыдавічы.
Свірыдавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Свірыдавічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 26 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Адамаўскага і Яноўска-Гасцівельскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ровенска-Слабадскога сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Калінін, Падроўнае і Ямпаль)[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Цешаў[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заспенскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал.