французскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Жорж Руо (фр.: Georges Henri Rouault; 27 мая 1871, Парыж — 13 лютага 1958, там жа) — французскі жывапісец і графік, адзін з прадстаўнікоў французскага фавізму і экспрэсіянізму.
Жорж Руо | |
---|---|
фр.: Georges Rouault | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Georges Henri Rouault |
Дата нараджэння | 27 мая 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1958[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | куратар, мастак, графік, ілюстратар, кераміст, рысавальнік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і сімвалізм[6] |
Уплыў | Гюстаў Маро |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў беднай сям’і, у працоўным квартале побач з могілкамі Пер-Лашэз. Першыя дні жыцця прайшлі пад грукат гармат, якія грамілі барыкады Парыжскай камуны. Дзед, паштовы служачы, быў калекцыянерам-аматарам, збіраў гравюры Кало, літаграфіі Дам’е. Бацька, рамеснік па прафесіі, хрысціянскі сацыяліст па перакананнях, аддаў сына ў пратэстанцкую школу. З 1885 года Руо два гады вучыўся ў мастака-вітражыста, потым, з 1891 года — у Акадэміі прыгожых мастацтваў у сімваліста Гюстава Маро, быў яго любімым вучнем, а пасля смерці майстра (1898) стаў захавальнікам яго музея.
Пазнаёміўся з вучнямі Маро Мацісам, Марке, стаў адным з заснавальнікаў Восеньскага салона (1903). Зблізіўся з каталіцкім пісьменнікам Леонам Блуа. Выстаўляўся разам з фавістамі, але трымаўся ў баку ад іх дэкаратыўнасці, хутчэй працягваючы лінію Ван Гога.
З 1907 года ў кола пастаянных тэм жывапісу і графікі Руо ўвайшлі суддзі, блазаны, прастытуткі. Яны набылі характар алегорый, выбудоўваючыся вакол асноўнага алегарычнага вобраза сталага жывапісу Руо — фігуры Хрыста (нярэдка — Хрыста і Магдаліны). Сяброў з рэлігійным філосафам Жакам Марытэнам. У 1910 годзе персанальная выстава Руо прайшла ў сталічнай галерэі Друэ. Яго жывапіс натхняў нямецкіх жывапісцаў, якія пасля склалі ядро экспрэсіянізму.
Пры гэтым мастак жыў у крайняй беднасці. Толькі ў 1917 годзе Руо падпісаў з вядомым калекцыянерам і гандляром карцінамі Амбруазам Валарам кантракт, які забяспечыў яму на дзесяцігоддзі некаторы дастатак і свабоду ў працы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.