From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Мары Лен (фр.: Jean-Marie Lehn; нар. 30 верасня 1939[1][2][…], Rosheim[d][3][4][…]) — французскі хімік, заснавальнік супрамалекулярнай хіміі. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі (1987). Член французскай акадэміі навук, замежны член нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1980)[15], Лонданскага каралеўскага таварыства (1993)[16].
Нобелеўскую прэмію атрымаў сумесна з Ч. Дж. Педэрсанам і Д. Дж. Крэмам «за распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці».
Нарадзіўся ў сям’і булачніка. Паступіў у Страсбургскі універсітэт, у 1963 годзе скончыў аспірантуру гэтага ВНУ (ступень доктара — docteur ès sciences). У 1963—1964 гадах стажыраваўся ў лабараторыі Р. Б. Вудварда у Гарвардскім універсітэце. У 1963—1979 гадах выкладаў у Страсбургскім універсітэце (з 1970 года прафесар, цяпер эмерыт), з 1979 года прафесар у Калеж дэ Франс, цяпер там ганаровы прафесар хіміі. Член Вышэйшага савета па навуцы і тэхналогіі (з 2006 года).
Асноўныя напрамкі даследаванняў — арганічны сінтэз і хімія комплексных злучэнняў.
З 2010 года член Кансультатыўнага навуковага савета Фонда «Сколкава»[17].
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[18].
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[19][20][21].
Ганаровы доктар Оксфарда (2014)[22]. Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (2014)[23]. Ганаровы член Каралеўскага таварыства хіміі Вялікабрытаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.