From Wikipedia, the free encyclopedia
30-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 9 снежня 2017 года ў Берліне, Германія.[1] Вядучым цырымоніі стаў нямецкі акцёр і комік Томас Германс.[2] Пераможцы былі абраны галасаваннем больш чым 3000 сяброў Еўрапейскай кінаакадэміі. Прэмію за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў[3], а ўзнагародай за еўрапейскі ўнёсак у сусветны кінематограф была ўганаравана французская актрыса Жулі Дэльпі[4].
30-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 30th European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 9 снежня 2017 года | ||
Месца | Берлін, Германія | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Афіцыйны сайт прэміі | |||
|
22 жніўня 2017 года быў апублікаваны спіс фільмаў, рэкамендаваных да намінавання на Еўрапейскую кінапрэмію (лонг-ліст). У гэты спіс увайшоў 51 фільм з 31 краіны Еўропы.[5]
19 кастрычніка 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё» (англ.: European Discovery) ад Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ). Узнагарода прысуджаецца рэжысёру-дэбютанту за першую поўнаметражную стужку. У гэтым годзе за ўзнагароду змагаюцца 5 фільмаў з Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, а таксама сумеснай вытворчасці Балгарыі, Даніі і Францыі.[6]
4 лістапада 2017 года ў Севільі ў межах 14-га Севільскага фестывалю еўрапейскага кіно былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях.[7][8]
14 лістапада 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у сямі тэхнічных намінацыях. Спецыяльнае журы, скліканае ў Берліне, на аснове конкурснага спісу, вызначанага Еўрапейскай кінаакадэміяй, але не абмяжоўваючыся ім, прыняло рашэнне аб пераможцах у катэгорыях найлепшы аператар, найлепшы мантажор, найлепшы мастак-пастаноўшчык, найлепшы мастак па касцюмах, найлепшы візажыст-грымёр, найлепшы кампазітар і найлепшы гукарэжысёр.[9]
Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць меншай за колькасць намінацый, бо шэраг тэхнічных узнагарод прысуджаюцца без выдзвіжэння намінантаў.
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый
|
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду
|
Катэгорыя | Намінанты | ||
---|---|---|---|
«Квадрат» (англ.: The Square), рэж. Рубен Эстлунд | |||
«120 удараў у хвіліну» (фр.: 120 battements par minute), рэж. Рабэн Кампіё | |||
«Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь), рэж. Андрэй Звягінцаў | |||
«Па той бок надзеі» (фінск.: Toivon tuolla puolen), рэж. Акі Каўрысмякі | |||
«Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről), рэж. Ільдзіка Эньедзі | |||
«Квадрат» (англ.: The Square), рэж. Рубен Эстлунд | |||
«Вінсэнт» (Vincent), рэж. Крыстаф Ван Ромпай | |||
«Кароль бельгійцаў» (англ.: King of the Belgians), рэж. Петэр Бросенс, Джэсіка Хоўп Вудварт | |||
«Сардэчна запрашаем да Хартманаў» (ням.: Willkommen bei den Hartmanns), рэж. Сіман Ферхоэвен | |||
Рубен Эстлунд — «Квадрат» (англ.: The Square) | |||
Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь) | |||
Акі Каўрысмякі — «Па той бок надзеі» (фінск.: Toivon tuolla puolen) | |||
Ёргас Ланцімас — «Забойства свяшчэннага аленя» (англ.: The Killing of a Sacred Deer) | |||
Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről) | |||
Клас Банг — «Квадрат» | |||
Наўэль Перэс Біскаярт — «120 удараў у хвіліну» | |||
Жан-Луі Трэнціньян — «Хэпі-энд» | |||
Колін Фарэл — «Забойства свяшчэннага аленя» | |||
Ёзэф Хадэр — «Стэфан Цвейг: Развітанне з Еўропай» | |||
Аляксандра Борбей — «Пра цела і душу» | |||
Жульет Бінош — «Пекнае сонца ўнутры» | |||
Паўла Бер — «Франц» | |||
Флорэнс П’ю — «Ледзі Макбет» | |||
Ізабэль Юпэр — «Хэпі-энд» | |||
Рубен Эстлунд — «Квадрат» (англ.: The Square) | |||
Франсуа Азон — «Франц» | |||
Ёргас Ланцімас, Эфціміс Філіпу — «Забойства свяшчэннага аленя» (англ.: The Killing of a Sacred Deer) | |||
Алег Негін, Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь) | |||
Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről) | |||
Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у сямі тэхнічных катэгорыях:
Намінацыя | Пераможца |
---|---|
Найлепшы еўрапейскі аператар | Міхаіл Крычман — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь) |
Найлепшы еўрапейскі мантажор | Рабэн Кампіё — «120 удараў у хвіліну» (фр.: 120 battements par minute) |
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык | Ёзэфін Асберг — «Квадрат» (англ.: The Square) |
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах | Катажына Левінска — «Здабыча» (польск.: Pokot) |
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму | Леендэрт ван Німвэген — «Сера» (англ.: Brimstone) |
Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Яўгеній Гальперын, Саша Гальперын — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь) |
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр | Орыял Тарага — «Голас пачвары» (англ.: A Monster Calls) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.