From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэфе́кт ма́сы — фізічная велічыня, якая выражае ўплыў унутраных узаемадзеянняў на масу састаўной часціцы. Сярод іншага, дэфект масы характарызуе ўстойлівасць атамных ядзер. Абазначаецца звычайна Δm.
У літаратуры сустракаюцца розныя азначэнні тэрміна «дэфект масы»:
У выпадку атама дэфект масы, ці лішак масы (англ.: mass excess) — рознасць паміж масай спакою атама дадзенага ізатопа, выражанаю ў атамных адзінках масы, і масавым лікам дадзенага ізатопа[1][2][3]:
дзе Ma(Z, A) — маса (у а.а.м.) ядра з зарадавым лікам Z і масавым лікам A.
Паводле гэтага азначэння, дэфект масы атама 12C роўны нулю:
Дэфект масы, аднесены да аднаго нуклона, называецца ўпаковачным каэфіцыентам[4]:
Дэфект масы — рознасць паміж масай звязанай сістэмы ўзаемадзейных часціц і сумай іх мас у свабодным стане[5].
Паводле такога азначэння, у выпадку атама дэфект масы — рознасць паміж сумай мас спакою нуклонаў, якія складаюць ядро дадзенага нукліда, і масай спакою атамнага ядра гэтага нукліда[5][6]:
дзе — колькасць пратонаў, — колькасць нейтронаў, — маса пратона, — маса нейтрона, — маса ядра.
Згодна з суадносінамі Эйнштэйна, энергія сувязі прапарцыянальная дэфекту масы:
дзе — дэфект масы і с — скорасць святла ў вакууме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.